12:30 03.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Суд задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча
Досыць нечакана скончыўся разгляд скаргі астравецкага актывіста АГП Мікалая Уласевіча, якая разглядалася 2 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Працэс доўжыўся каля паўтары гадзіны і ў выніку суддзя Віталь Ляцко задаволіў пазоў Уласевіча.
Цікава, што паралельна аналагічная скарга Уласевіча на дзеянні Астравецкай раённай адміністрацыі, у прыватнасці старшыні райвыканкаму Адама Кавалько на бягучым тыдні будзе разглядацца ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Але фактычна ўжо зараз можна казаць пра тое, што супраць кіраўніка Астравецкага райвыканкаму павінна быць пачатая крымінальная справа. І менавіта таму, што суд Ленінскага раёну Гародні задаволіў скаргу Уласевіча і адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні райвыканкаму Адама Кавалько, якая была вынесена абласным упраўленнем унутраных спраў яшчэ 4 траўня 2011 году.
2 лютага Мікалай Уласевіч выклаў пры разглядзе скаргі дадатковыя факты і аргументы. Цікава, што ў суд не былі прадстаўлены матэрыялы з абласнога УУС, не з’явіўся на разгляд скаргі і яго прадстаўнік, таму старшы пракурор абласной пракуратуры слушна прапаноўваў запатрабаваць патрэбныя матэрыялы. Але суддзя Ляцко адхіліў гэтае хадайніцтва і задаволіў скаргу без дадатковага вывучэння матэрыялаў. Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што такое, досыць сенсацыйнае рашэнне суду, вельмі верагодна было прынятае пасля ўзгаднення з “вышэйшымі інстанцыямі”. Як будуць разгортвацца падзеі далей вакол карупцыйнай справы астравецкага чыноўніка – пакажа час.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |