11:45 15.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Суд не пагадзіўся з пракуратурай у справе Яна Міхайлава
Менскі абласны суд адхіліў пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе верніка Яна Міхайлава. За ўхіленьне ад службы ў войску яго пакаралі трыма месяцамі зьняволеньня.А за 5 дзён да заканчэньня тэрміну пакараньня вызвалілі з-пад варты згодна з рашэньнем менскага абласнога суду.
Летась у сьнежні супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яна ў Салігорску і адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Хлопца, які дапамагаў матэрыяльна сваім бацькам у шматдзетнай сям’і і прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць служыць у рэзэрве яшчэ й паводле рэлігійных перакананьняў, абвінавацілі ва ўхіленьні ад службы ў войску.
Яна Міхайлава пакаралі трыма месяцамі зьняволеньня. За 5 дзён да заканчэньня тэрміну пакараньня яго вызвалілі з-пад варты згодна з рашэньнем менскага абласнога суду, які адмяніў прысуд першай інстанцыі.
Новы суд цалкам апраўдаў хлопца.
Пракуратура не пагадзілася з судовым рашэньнем і накіравала пратэст з патрабаваньнем прызначыць новы разгляд справы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме