01:33 10.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Студэнтаў знаёмяць з маладзёвымі аб’яднаньняміПраз кіно (фота)
Сёньня пяцёра маладых актывістаў раздалі студэнтам навучальнах устаноў сталіцы больш за тры сотні дыскаў з фільмам «Права выбіраць». Акцыя адбывалася каля Беларускага дзяржуніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і Тэхналагічнага коледжу.
Напярэдадні гэты фільм быў прэзентаваны грамадскай кампаніяй «Беларусь партызанская». Каардынатар кампаніі Алег Корбан з’яўляецца рэжысёрам і аўтарам сцэнару.
Фільм, які доўжыцца тры чвэрці гадзіны, ёсьць, натуральна, аматарскім. Пры гэтым моладзь, якая сабралася на прэзэнтацыю, глядзела яго з цікавасьцю.
«Дыскі, канешне, разьбіралі ахвотна, – паведамляе прэсавы сакратар кампаніі “Беларусь партызанская” Віталь Стажараў. – Студэнты хочуць даведацца пра альтэрнатыўныя пункты гледжаньня, пра тое, што насамрэч уяўляюць з сябе маладзёвыя арганізацыі, бо пакуль яны ведаюць толькі тое, што кажуць у “Панараме” па БТ».
Уласна, стужка (калі дарэчна ўжыць гэтае слова да кампутарнага дыску) «Права выбіраць» – нават не столькі пра выбарчае права, якога грамадзяне Беларусі ў рэчаіснасьці пазбаўленыя. У фільме прадстаўленыя 5 разнастайнах маладзёвых арганізацыяў: «Еўрапейская Беларусь», «Маладая Беларусь», «Малады фронт», «Маладыя дэмакраты», «Моладзь БНФ». Іхнія лідары распавядаюць пра мэты сваіх аб’яднаньняў, пра тое, як яны ўяўляюць будучыню Беларусі. Уяўленьні гэныя, дарэчы, не тоесныя – аднак супадаюць жаданьні бачыць Беларусь вольнай ды дэмакратычнай. І кожны маладзён, хто жадае таго ж і наважваецца сам узяць удзел у гэтай справе, можа выбраць тую структуру, той асяродак, што яму больш да спадобы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |