16:18 20.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Стэфановіч: Сітуацыя вакол Куляшова - сігнал беларускім чыноўнікам
Сітуацыю, якая зараз склалася вакол беларускага міністра ўнутраных спраў Анатолія Куляшова, арышту якога патрабуюць ад французскага Мінюста юрысты Free Belarus Now, сайт ucpb.org папрасіў пракаментаваць вядомага беларускага праваабаронцу Валянціна Стэфановіча:
- Былі выпадкі, калі прыцягвалі да адказнасці неякіх дзеячоў з былых французскіх калоніяў за злачынства супраць чалавецтва, у тым ліку катавання, забойства па палітычных матывах. Зараз у еўрапейскiм заканадаўстве магчымасць прыцягнення да адказнасці за злачынства, незалежна ад месца, дзе яно было здзейсьнена, не так распаўсюджана, як гэта было раней, напрыклад, у Бельгіі, але такія магчымасці ёсць.
Тое, што адбылося - гэта яшчэ і сігнал беларускім таварышчам, якія выязджаюць, каб удзельнічаць у міжнародных канферэнцыях. Як праваабаронца, я лічу, што такім адыёзным асобам няма чаго рабіць за адным сталом з прадстаўнікамі дэмакратычных краінаў. Выпадкі удзелу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразвязу, не адзінкавыя – яны прымаюць удзел у працы міжнародных арганізацыяў, напрыклад, АБСЕ, ААН. Тэарэтычна гэтыя візавыя санкцыі не распаўсюджваюцца на працу такіх міжнародных арганізацыяў. Але ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра ведамства, якое непасрэдна адказнае за падаўленне мірных дэманстрацыяў і за тое, што зараз адбываецца з нашымі палітвязнямі – катавання, нядопускі да іх адвакатаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |