18:01 16.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Старшыня Партыі БНФ збіраецца ў адстаўку
Як стала вядома"Салідарнасці",старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі плануе пакінуць сваю пасаду. Калі гэта адбудзецца і якім будзе сцэнар абрання новага кіраўніка, стане вядома ў суботу, 17 студзеня, на пасяджэнні сойма.
Пра сваё жаданне сысці з пасады старшыні Лявон Баршчэўскі заявіў яшчэ на мінулым сойме. Прычынай такога рашэння было названа жаданне больш актыўна ўключыцца ў барацьбу на пост кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ. Усе падрабязнасці працэдуры свайго сыходу старшыня абяцаў агучыць на наступным сойме, гэта значыць, заўтра 17 студзеня.
“Салідaрнасць”паспрабавала даведацца ў Лявона Баршчэўскага, калі ён усё ж такі плануе пакінуць сваю пасаду.
— Пра гэта яшчэ рана гаварыць, — адрэзаў кіраўнік партыі.
— Але ж вы збіраліся прадставіць свой план ужо заўтра на сойме?
— Вось заўтра і паглядзім.
Сцэнар змены кіраўніка партыі можа мець некалькі варыянтаў. Так, напрыклад, Баршчэўскі можа не спяшацца зараз пакідаць сваю пасаду, а прызначыць праз некалькі месяцаў выбары новага кіраўніка і ўласнаручна перадаць яму ўладу. У выпадку, калі старшыня прыме рашэнне сысці адразу, выконвыючым яго абавязкі можа стаць былы кіраўнік партыі Вінцук Вячорка, які зараз з’яўляеца першым намеснікам старшыні. Сярод магчымых тэрмінаў бліжэйшых перавыбараў кіраўніка называюць май і чэрвень.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |