13:00 18.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Станіслава Шушкевіча не выпусьцілі зь Беларусі
18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы ссадзілі з Цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён ня мае права выязду за мяжу, але не патлумачылі, чаму.
«Сказалі, што ў Менску патлумачаць. Гэтая групоўка пры ўладзе парушае 30-ы артукул Канстытуцыі, для іх яна не пісаная. Увогуле гэта яшчэ і парушэньне маіх эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, дык зараз і гэты шлях закрываюць. Гэта беззаконьне», — пракамэнтаваў стуацыю Станіслаў Шушкевіч.
У сакавіку за межы Беларусі не змаглі выехаць:
Анатоль Лябедзька, кіраўнік АГП;
Віктар Карнеенка, каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары»;
Сяргей Калякін, кіраўнік Партыі левых «Справядлівы сьвет»;
Валянцін Стэфановіч, праваабаронца цэнтру «Вясна»;
Алег Гулак, кіраўнік БХК;
Гары Паганяйла, праваабаронца БХК;
Жана Літвіна, кіраўніца БАЖ;
Міхал Янчук, прадстаўнік «Белсату».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |