20:45 08.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Станіслаў Гусак: Ідэя газавых “патокаў” — зрабіць залежнымі нашы краіны
Міністэрства замежных спраў Украіны настойвае на немэтазгоднасьці будаўніцтва газаправоду «Паўднёвы паток», які павінен пралегчы па дне Чорнага мора, абмінаючы ўкраінскую тэрыторыю: «Украіна лічыць, што „Паўднёвы паток“ ня ёсьць неабходным.
Ён надзвычай затратны і не нясе ніякай дадатковай вартасьці, бо не грунтуецца на дадатковых крыніцах газу», — адзначыў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка.
Паводле Грышчанкі, газатранспартная сыстэма Ўкраіны можа цалкам забясьпечыць надзейныя пастаўкі газу ў Эўропу. А таму «няма ніякай неабходнасьці траціць лішнія сродкі, калі іх не хапае ні для кога».
Сытуацыю камэнтуе эканаміст, экспэрт у энэргетычных пытаньнях Станіслаў Гусак:
«Зразумела, гэта адпавядае рэчаіснасьці. Але галоўны момант будаўніцтва і „Паўночнага патоку“ і „Паўднёвага патоку“ па Балтыцы і праз Чорнае мора ў тым, што ўсё гэта вырашылі рабіць ня нейкія эканамічныя інстытуты. Гэта вырашыў рабіць расейскі прэм’ер Пуцін, і гэта геапалітычныя пуцінскія намаганьні стаць жандарам ва Ўсходняй Эўропе. Вось у чым справа. То бок зрабіць больш залежнымі дзяржавы — і Беларусь, і Польшчу, і Ўкраіну — ад расейскіх энэрганосьбітаў. Вось гэта тая аснова, на якой і будуюцца гэтыя газаправоды. Ніякіх эканамічных падставаў пад узьвядзеньне гэтых газаправодаў няма. А ёсьць адно: зрабіць палітычна і эканамічна залежнымі ад расейскіх энэрганосьбітаў і Ўкраіну, і Беларусь. І калі яны стануць залежнымі і палітычна, і эканамічна, і ўсяляк інакш, то гэтыя краіны проста падуць перад гэтай імпэрыяй, вось і ўсё».
Праз тэрыторыю Ўкраіны транспартуецца 80% расейскага газу, які пастаўляецца ў Эўропу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме