16:15 22.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Рэзалюцыя XIII з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Канстатуючы, што ў Беларусі пераслед за палітычную, грамадскую дзейнасць і крытыку ўлады, на жаль, стаў звычайнай практыкай;
Канстатуючы, што пасля абвяшчэння курса на збліжэнне з Еўропай сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася, з’явіліся новыя палітычныя вязні, улада арганізуе ціск на грамадскіх актывістаў і грамадскія арганізацыі;
Зыходзячы з таго, што пераслед грамадзян па палітычных матывах сведчыць пра слабасць і амаральнасць улады, яе няздольнасць кіраваць нармальнымі цывілізаванымі сродкамі і непавагу да грамадства;
З’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць палітычных вязняў Андрэя Бандарэнку і Арцёма Дубскага, спыніць палітычны пераслед Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі;
Патрабуе неадкладнай адмены артыкула Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі;
Патрабуе зняць усе перашкоды па рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і зарэгістраваць Саюз палякаў на чале з Анжэлікай Борыс;
Патрабуе неадкладна спыніць практыку выключэння з навучальных устаноў студэнтаў за грамадскую і палітычную дзейнасць, палітычна матываваныя «прызывы» ў войска, а арганізатараў пераследу студэнтаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці;
Патрабуе забяспечыць роўныя ўмовы для дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |