10:46 21.11.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Справа Пачобута: Працягваюць працягваць
21 Ноября 2012, 09.37 | Белсат |
Яшчэ на адзін месяц працягнулі следства ў справе гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута – да 21 снежня.
Паводле афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці, эксперты яшчэ праводзяць лінгвістычныя даследаванні. Гучыць дзіўна, бо тэксты, за якія вінавацяць журналіста польскага выдання «Gazeta Wyborcza», напісаныя на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь і апублікаваныя на беларускіх парталах. У папярэдняй справе супраць Андрэя экспертыза польскамоўных тэкстаў заняла менш часу.
Пачобут паўторна абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 367 КК (паўторны паклёп на прэзідэнта). Як лічыць следства, у шэрагу публікацыяў, падрыхтаваных журналістам і распаўсюджаных інтэрнэт-рэсурсамі, «утрымліваліся паклёпніцкія выказванні ў дачыненні кіраўніка дзяржавы». Пачобута затрымалі 21 чэрвеня ў ягонай гарадзенскай кватэры. Пасля ператрусу журналіста павезлі ў пракуратуру, а затым змясцілі ў следчы ізалятар. 30 чэрвеня Пачобута вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Улетку мінулага года журналіста ўжо судзілі паводле такога ж абвінавачання. Тады суд Ленінскага раёну Горадні прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем на два гады. Цяпер яму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Пачобут не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад дачы паказанняў следству.
У ліпені стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці стварыла нават адмысловую следчую групу для расследавання крымінальнай справы Пачобута. З таго моманту ніякай інфармацыі пра хаду следства ў сваёй справе журналіст не атрымліваў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме