16:00 14.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Справа Мікалая Аўтуховіча ў хуткім часе будзе перадазена ў суд
Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан назваў справу Аўтуховіча суцэльным крыміналам і паведаміў, што яна перадаецца ў суд.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску ў чаканні суда знаходзіцца ў менскім следчым ізалятары нумар адзін. Вязень галадаў амаль тры месяцы, патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб невыездзе і як найхутчэй перадаць справу ў суд. І вось праз восем месяцаў пасля затрымання Аўтуховіча намеснік генпракурора Беларусі Віктар Конан паведаміў журналістам, што яго справа перададзеная ў суд, а таксама даў ёй уласную ацэнку.
- Па майму разуменню там паўнейшы крымінал. І наколькі я ведаю, гэтая справа ў бліжэйшы час будзе перададзеная ў суд.
Мікалая Аўтуховіча разам яшчэ з трыма падазраванымі вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту, а дакладней у тым, што ён спаліў дом міліцыянта, а таксама ў падрыхтоўцы замаху на кіраўніка Гарадзеншчыны. Правабаронцы лічаць ваўкавыскага прадпрымальніка палітычным зняволеным.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |