13:15 25.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Справа Бандарчука накіраваная ў суд
Учора на сябра Гарадзенскай абласной рады АГП Зміцера Бандарчука завялі адміністратыўную справу па артыкуле 22.9 ч.2 КаАП – «парушэнне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі», якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Зміцера Бандарчука абвінавачваюць ў незаконным распаўсюдзе газеты “Новы Час”, якая, па словах міліцыянтаў, не мела дакладных выходных звестак.
“Затрыманне адбылося ў Гародні, – распавядае Зміцер. – Мне мой сваяк патэлефанаваў і кажа: “Зміцер, забяры адну цацку – перадача з Мінску ў Гародню”. Прыехаў сустракаць аўтобус. Я ўжо бачыў, што за мной нейкая слежка ідзе, але быў спакойны, бо нічога крымінальнага не рабіў. Я атрымаў гэтую цацку – звычайную дэтальку ад аўтамабіля. Падыходжу да машыны, і тут з розных бакоў пад’язджаюць аўтазак з АМАПам, ДАІ, чалавек з відэакамерай. Запатрабавалі адкрыць багажнік, а там толькі нераспакаваны пачак газеты “Новы Час”. Цяпер кажуць – гэта быў распаўсюд”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
3 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |