22:15 06.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Спецслужбы вялі “Правы альянс” з Мінска да Крупак
Спроба зарэгістраванай у Мінску грамадскай арганізацыі “Правы альянс” па-свойму адзначыць гадавіну вызвалення сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ператварылася ў дэтэктыўную гісторыю.
Паводле слоў лідэра “Правага альянсу” Юрася Карэтнікава, каля 15 чалавек выехалі ў Крупскі раён, але яшчэ па дарозе за імі пачалі сачыць людзі ў цывільным. Спачатку летнік праходзіў спакойна, а пасля ў лагеры з’явіўся старшыня крупскага лясгаса, за ім маёр міліцыі Крупскага РУЎС. Міліцыянт перапісаў звесткі ўсіх маладзёнаў пад маркай вышуку злачынцы. Пазней яны вярнуліся. Вось што распавядае Юрась Карэтнікаў:
"Парачка адвяла мяне і яшчэ аднаго арганізатара ў бок і ў прыватнай гутарцы сказала: хлопцы, пастаўлена задача любой цаной скавырнуць вас адсюль. Калі вы зараз добраахвотна не з’едзеце, то ноччу супраць вас будзе ўчынена правакацыя”.
Нібыта, на месца прыехалі "сілавікі" і з Мінска, Віцебска і Барысава. Сябры "Правага альянсу" вярнуліся ў сталіцу. Цяпер Юрась Карэтнікаў не выключае наступстваў для студэнтаў і служачых дзяржструктур, якія прысутнічалі ў летніку. Іхнія звесткі былі перапісаныя і ёсць у базе спецслужбаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |