12:34 11.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Славянскі Гей-Прайд у Менску забаранілі
Афіцыйная прычына забароны гей-параду, які плянавалася правесьці ў Менску 15 траўня,— парушэньне нормы закона "Аб масавых мерапрыемствах", паводле якой правядзеньне масавых маніфэстацый не дапускаецца на адлегласьці меней за 200 мэтраў ад падземных пераходаў і станцыяў мэтро.
Арганізатары гей-параду плянавалі збор ля Акадэміі навук, дзе менскія ўлады звычайна дазваляюць мітынгаваць апазыцыі. Аднак ім не дазволілі.
Тым не меней актывісты ЛГБТ-руху не адмаўляюцца ад заплянаванага мерапрыемства, яны зьбіраюцца абскарджваць адмову Менскага гарвыканкаму ў судзе:
"Гей-Прайд мусіць адбыцца. Гэта міжнародны фэстываль, на які ўжо пачалі прыяжджаць госьці з іншых краін. Мы гатовыя давесьці гэтую справу да Камітэту па правах чалавека ААН. Мы больш рашуча і кардынальна падыдзем да пытаньня дыскрымінацыі і гамафобіі", — заявіў з гэтай нагоды беларускі арганізатар Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме