17:15 18.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Скарлет Ёхансан прызналася ў сваім беларускім паходжанні
«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі», — паведаміла яна на прэзентацыі «Мсціўцаў».
«Мая маці вельмі хвалявалася, калі мы ляцелі ва Усходнюю Еўропу», — кажа актрыса. У Беларусі Ёхансан яшчэ ніколі не бывала, пiша «Наша Нiва».
Скарлет Ёхансан прыляцела ў Маскву на прэм’еру фільма «Мсціўцы», у якім выканала ролю расейскай Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава.
Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расейскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу дзеля яе каранёў.
«Мне было вельмі цікава сыграць Чорную Удаву яшчэ раз», — кажа Ёхансан, якая ўвасобіла вобраз расейскай шпіёнкі ў фільме «Жалезны чалавек — 2».
«Мсціўцы» маюць падобны сюжэт, заснаваны на серыі коміксаў. Група супергерояў мусіць ратаваць свет ад невядомага ворага.
Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе, у сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мэлані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў.
Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах «Цяжкасці перакладу» «Чорная архідэя», «Сенсацыя».
Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |