13:46 02.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сёння адкрываецца чацвёртая сесія Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Палата прадстаўнікоў на першым пленарным пасяджэнні плануе зацвердзіць парадак дня сесіі. У папярэдні парадак уключаны 33 пытанні: сем — законапраекты ў першым чытанні, дзевяць — у другім, 12 — ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Дэпутаты, у прыватнасці, разгледзяць дагавор з Украінай аб дзяржмяжы, пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў, законапраект аб донарстве крыві.
Акрамя гэтага, у парадак дня могуць па меры гатоўнасці ўключацца пытанні, якія цяпер знаходзяцца на разглядзе ў парламенцкіх камісіях.
Верхняя палата парламента на сённяшнім пасяджэнні адразу пасля ўтварэння сакратарыята і падліковай камісіі разгледзіць пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў члена Савета Рэспублікі Уладзіміра Саўчанкі, былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У склад верхняй палаты 4-га склікання Саўчанка абіраўся ад Гродзенскай вобласці. У студзені гэтага года ён падаў у адстаўку з губернатарскай пасады па стане здароўя.
Сёння ж Савет Рэспублікі правядзе семінар «Стан і перспектывы развіцця навукі. Сувязь акадэмічнай навукі з вытворчасцю». Ён пройдзе на базе Нацыянальнай акадэміі навук.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме