15:01 23.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сёння – Дзень памяці ахвяр таталітарных і аўтарытарных рэжымаў
Сёння, 23 жніўня, – Агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяр усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Еўрапейскі Парламент абвясціў гэты дзень у знак памяці пра падпісанне "Пакта Молатава-Рыбентропа", які паспрыяў развязванню Другой сусветнай вайны. У Еўропе гэта адзіны дзень усіх ахвяраў – і нацызму, і камунізму. Такім чынам абодва рэжымы па сутнасці ўраўняныя.
З нагоды гэтай даты старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю Радыё Свабода адзначыў:
"Я перакананы, што ў гэтым пытанні мая пазіцыя, пазіцыі АГП і Яраслава Раманчука, якога мы прапануем на прэзідэнцкую кампанію, на сто адсоткаў будзе адрознівацца ад пазіцыі ўладаў Беларусі. Натуральна, што ўлада не заўважае такіх рашэнняў, якія прымаюцца міжнароднымі арганізацыямі, бо прырода беларускага рэжыму – яна аўтарытарная з дадаткам таталітарнай сістэмы. Для нас пра гэта вельмі важна казаць, бо чым больш людзі будуць пра гэта ведаць, то пачнуць думаць ня толькі пра адбытае ў 30-гадах, а праводзіць аналогіі з тым, што і сёння адбываецца ў краіне. Таму мы павінны даводзіць да людзей рашэнні Еўрапарламенту і праводзіць просты "лікбез" сярод насельніцтва".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме