21:01 06.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сёння Алегу Яўгенавічу Міхеенку споўнілася 50 год
Старшыні маладзечанскай аганізаціі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алегу Яўгенавічу Міхеенку – 50 год.
Аб’яднаная грамадзянская партыя і яе лідэр Анатоль Лябедзька жадаюць юбіляру здароў’я, шчасця і поспехаў у асабістым і грамадскім жыцці.
“Алег Міхеенка мой стары сябар, – распавядае Аляксандр Дабравольскі, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. – Хоць ён и малодшы за мяне, мы сябруем яшчэ са студэнцких гадоў, і заўсёды ён мне здаваўся чалавекам, які адчувае сваю адказнасць за тое, што робіць і за тую краіну, дзе жыве. Яго неабыякавасць прыводзіла да таго, што ён займаў далёка не заўсёды пазіцыю, якая адпавядала таму, чаго хацела б ад яго кіраўніцтва.
Ён настаўнік, узначальваў Свабодны прафсаюз настаўнікаў і сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. І тое, што ў нас такія людзі ёсць – дзякуй Богу! Бо менавіта на такіх людзях трымаецца нашая партыя. І менавіта на такіх мы спадзяеімся, бо разам шмат чаго яшчэ трэба зрабіць. Дай яму Бог добрага здароў’я і заставацца такім, які ён ёсць!”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме