18:15 31.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Сёлета Беларусь павінна аддаць 12-13 мільярдаў даляраў»
Старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова паведаміла, што афіцыйны Менск спадзяецца на 3,6 млрд даляраў крэдыту ад МВФ. «Прапанова беларускага боку — рэфінансаваць запазычанасьць, якая сёньня ёсьць перад МВФ», — паведаміла Ермакова.
Навошта ўладам Беларусі, якія заяўляюць пра макраэканамічную стабілізацыю, крэдыт МВФ? Ці рэальна, улічваючы цяперашнія адносіны афіцыйнага Менску з Захадам, разьлічваць на атрыманьне грошай МВФ? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.
– Апошнія месяцы ўлады Беларусі заяўлялі пра значныя посьпехі ў макраэканамічнай стабілізацыі – золатавалютны запас расьце, экспарт павялічваецца. Чаму ж тады Менску патрэбны чарговы крэдыт МВФ?
– Сёлета Беларусі трэба аддаваць даволі вялікія грошы. Урад будзе аддаваць 1,7 мільярда даляраў, але ня гэта галоўнае. Рэч у тым, што даволі вялікія грошы павінны сёлета вярнуць беларускія камэрцыйныя банкі і прадпрыемствы – 10-11 мільярдаў. Таксама мы павінны вярнуць Расеі мыты на нафтапрадукты – гэта 2,5-3 мільярды даляраў.
І калі мы ўсё гэта падсумуем, то атрымаем даволі вялікую лічбу – 12-13 мільярдаў даляраў, якія трэба аддаць сёлета. А атрымаць можам хіба толькі мільярд з крэдыту ЭўрАЗЭС, і тое, пры ўмове выкананьня расейскіх патрабаваньняў.
– Такім чынам, ці ёсьць крэдыт ад МВФ крытычна неабходным для беларускай эканомікі? Ці тут можна сказаць – «атрымаем – добра, не – дык нічога страшнага»?
– Як вы бачыце з майго раскладу, вынікае, што гэта крытычна неабходны крэдыт. І нават заяўленых грошай будзе мала. Таму ўрад ужо зараз шукае грошы. Аднак ці дасьць МВФ грошы? Беларусь не выконвала ўмовы папярэдняга крэдыту, не выконвае рэкамэндацыі МВФ. МВФ кажа – нельга так моцна падвышаць заробкі, ня трэба фінансаваць такую вялікую колькасьць інвэстыцыйных праграмаў – у вас няма грошай. Але ж урад ня слухаецца, і робіць у прынцыпе тое, што і раней.
– Калі разглядаць нейкі аптымістычны варыянт, калі ад сёньня Менск пачне праводзіць тую эканамічную палітыку, якая адпавядае стандартам МВФ – празь які час грошы могуць паступіць у Беларусь?
– Гэты час вельмі далёкі. Прыняцьцё рашэньня пра крэдыт залежыць ад ЗША. І наколькі мне вядома з розных крыніцаў, зараз ЗША прагаласуе супраць. Увогуле, пры такіх адносінах з Захадам можна не спадзявацца на атрыманьне гэтага крэдыту ад МВФ.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |