17:32 19.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сяргей Вельгас: Я не парушаю беларускае заканадаўства
Права на магчымасць праходжання дактыласкапіі ў зручны момант у судзе Ленінскага раёна горада Брэста адстойвае сябра брэсцкай суполкі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Сяргей Вельгас.
Падставаю для таго стаў візіт міліцыі з павесткаю аб здачы адбіткаў пальцаў. Сябра АГП Сяргей Вельгас адмовіўся ад праходжання дактыласкапіі ў выбраны супрацоўнікамі праваахоўных органаў дзень і хоча прайсці яе ў зручны яму час. Грамадскі дзеяч лічыць, што ён не парушае беларускае заканадаўства ў дадзенай сітуацыі.
Сяргей Вельгас:
- Прававая пазіцыя заключаецца ў тым, што я ніколі не адмаўляўся ад дактыласкапіі. Я настойваю на сваім праве, якое мне дае Канстытуцыя РБ, Дэкрэт №2 прэзідзента РБ: выкарыстоўваць сваё права на свабоду волі, перамяшчэнняў, наколькі гэта не парушае законаў Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў у адносінах да актывіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні – непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі.
Працяг суда адносна гэтай справы адбудзецца 23-га студзеня.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |