15:46 14.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку пратэсту
Віцебскі актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня паводле рашэньня Першамайскага РАУС. 8-га ліпеня яго зьмясьцілі пад варту на 10 сутак.
Сяргей Каваленка распавёў, што трымае галадоўку зь 9-га ліпеня, аднак з-пад варты ня мог паведаміць пра гэта раней. Ён кажа, што такім чынам пратэстуе супраць несправядлівага апошняга затрыманьня, ранейшых абвінавачаньняў у дробным хуліганстве і крымінальнага прысуду за вывешваньне 7-га студзеня бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай гарадзкой ёлцы.
Апошні раз Сяргея Каваленку затрымалі каля ўласнага дома нібыта за парушэньне рэжыму адбываньня ўмоўнага пакараньня, якое яму прысудзілі за вывешваньне сьцяга.
Міліцыянты склалі пратакол пра тое, што ён вярнуўся дахаты пазьней за 21-ю гадзіну, што лічыцца парушэньнем рэжыму. Маці актывіста Лідзія Каваленка кажа, што спазьненьне было справакавана — міліцыянты сачылі, калі Сяргей вернецца, і проста не ўпусьцілі яго ў пад’езд, пакуль кантрольны час ня выйшаў.
Сваякі актывіста непакояцца, што зафіксаванае парушэньне рэжыму можа пацягнуць за сабой зьмену пакараньня для Сяргея Каваленкі: замест умоўнага яму могуць прысудзіць "хімію" ці нават турэмнае зьняволеньне.
Сёньня актывіста, які галадуе ўжо 5-я суткі, пад вартай прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд, дзе заплянаваны разгляд ягонага пазову супраць рэдакцыі газэты "Віцьбічы" і старшыні гарвыканкаму Віктара Нікалайкіна. Сяргей Каваленка настойвае, каб яму далі час знайсьці адваката, бо сваякам безь яго зрабіць гэтага не ўдалося.
Нагадаем, пазоў супраць рэдакцыі газэты "Віцьбічы" і старшыні гарвыканкаму віцебскі сябар КХП БНФ напісаў пасьля зьяўленьня артыкула "Каму дрэнна, калі нам добра". На ягоную думку, у артыкуле ўтрымліваюцца паклёпніцкія зьвесткі. Да таго ж публікацыя зьявілася якраз пасьля нарады ў гарвыканкаме, дзе старшыня Віктар Нікалайкін абмяркоўваў з журналістамі ўчынак Сяргея Каваленкі — вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на ёлцы падчас навагодняй імпрэзы на плошчы Перамогі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |