13:16 13.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сяргей Каваленка: Для мяне гэта справа гонару
35-гадовага будаўніка арыштавалі 7 студзеня за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга на найвышэйшай навагодняй яліне краіны. Вызвалілі яго з віцебскага СІЗА прыкладна а 18-й вечара 12 студзеня. Раней паведамлялася, што Каваленку змясцілі ў следчы ізалятар на 2 месяцы.
Супраць апазіцыянера заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 частка 2 (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якой спыняліся хуліганскія дзеянні, альбо спалучаны з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае зняволенне да 6 гадоў.
Па вызваленні з СІЗА актывіст КХП‑БНФ Сяргей Каваленка адказаў на пытанні «Нашай Нівы».
«Наша Ніва»: Сяргей, на якіх умовах вас вызвалілі?
Сяргей Каваленка: На ўмовах падпіскі аб нявыездзе, а таксама добрых паводзін. Пастанову падпісаў выконваючы абавязкі пракурора Кастрычніцкага раёна Галызаў.
«НН»: А чаму так нечакана?
СК: Думаю, што справа атрымала вялікі рэзананс. Яшчэ ўчора мяне прызначылі дзяжурным па камеры, а сёння вызвалілі. Калі б у СІЗА ведалі пра вызваленне, то дакладна б мяне не прызначалі. Напэўна, прыйшла каманда зверху.
«НН»: А як вялося следства?
СК: Быў адзін допыт. А таксама вочная стаўка з амапаўцамі, якія мяне затрымлівалі. Я сказаў, што буду размаўляць толькі па‑беларуску. Дык следчая сказала, што недастаткова разумее беларускую мову, і ёй патрэбны перакладчык.
«НН»: А прызналіся, што вывешвалі сцяг?
СК: Вядома! Чаму не прызнавацца? Для мяне гэта справа гонару.
«НН»: І не цяжка было залезці на ёлку?
СК: Для мяне лёгка і не страшна. Я досыць натрэніраваны чалавек.
«НН»: А як затрымалі?
СК: Калі злазіў з ёлкі, знізу ўжо стаялі двое амапаўцаў. Адразу пачалі збіваць, адзін абяцаў мяне абас…ць.
«НН»: А чаму ўвогуле вырашылі вешаць сцяг?
СК: Гэта плошча, цэнтр горада. Я лічу, што палітычныя акцыі трэба праводзіць у месцах, дзе шмат людзей. Яшчэ добра вывешваць сцягі на прыпынках. Гараджане павінны бачаць апазіцыю не толькі ў газетах і інтэрнэце, а то ў іх складваецца ўражанне, што апазіцыянеры толькі грошы дзеляць.
«НН»: А якія ўмовы былі ў турме?
СК: Дрэнныя ўмовы. Затое сядзеў разам з добрымі людзьмі. Мянты паводзяць сябе з вязнямі як з скатамі. Спрабуюць зламаць псіхалагічна.
«НН»: А што цяпер, які ваш прагноз?
СК: Не ведаю. Думаю, што мая справа будзе вырашацца вышэй, чым у віцебскім судзе. Цяпер мушу з’яўляцца да следчага па позвах.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |