18:15 22.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сябры АГП наведалі Васіля Старавойтава
21 сакавіка лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўніца «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова, прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна і старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў наведалі Васіля Старавойтава, які жыве ў мястэчку Мышкавічы пад Бабруйскам.
“Васіль Канстанцінавіч – неардынарны чалавек, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, які меў у свой час неверагодна высокі статус, – кажа Людміла Гразнова. – Цяпер яму ўжо 87, ён мае пэўныя праблемы са здароўем. Але той велічэзны статус, якога ён дасягнуў, нясе і трымае дагэтуль. Убачыць гэта – гэту сілу асобы – шмат што значыць.
Гэта сапраўдныя маякі, як Ульяна Рыгораўна, мама Юрыя Захаранкі, так і Васіль Канстанцінавіч.
Яны паказваюць, як трэба жыць, паступаць па сумленні, як пранесці высокія маральныя прынцыпы праз усё жыццё і як заставацца чалавекам, нягледзячы ні на што.
Учора мы ўбачылі двух светлых і неверагодна моцных духам людзей. Пра такіх трэба пісаць кнігі і здымаць фільмы.
Мы думалі, што наша паездка – шараговая падзея, наведванне старога сябра, чальца партыі. Але апынулася інакш. Мы ўбачылі, што ён чакаў, рыхтаваўся да нашага візіту. Акрамя таго, што мы для яго сябры, мы для яго – знак таго грамадскага прызнання, якое ён рэальна заслужыў усім сваім жыццём”.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |