18:00 12.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сябра АГП прымусілі адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віталь Зайнчкоўскі вымушаны быў забраць сённня дакументы, якія ўчора падаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, каб вылучыцца кандыдатам у савет Астравецкага раёна.
Раніцай да Зайнчкоўскага наведаўся супрацоўнік райвыканкаму, сябра раённай тэрытарыяльнай камісіі Міхаіл Зімніцкі. Пасля размовы з чыноўнікам, падрабязнасці якой распавядаць Віталь адмовіўся, ён вымушаны быў забраць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
У склад ініцыятыўнай групы ўваходзілі бацька, маці, брат Віталя і загадчыца мясцовага клуба. Паводле Віталя Зайнчкоўскага, рашэнне аб адмове ад ўдзелу ў выбарчай кампаніі прынялі бацькі, якія таксама мелі размову з чыноўнікам.
Обсудить новость на Форуме