16:00 14.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шыгалаў заплаціў за сваё вызваленне 85 мільярдаў рублёў
Старшыня праўлення Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўген Шыгалаў цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду памерам 85 мільярдаў рублёў.
Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Віктар Конан.
Нагадаем, што Яўгена Шыгалава затрымалі 5 красавіка мінулага года. Яму выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды экалагічнаму асяроддзю. Мелася на ўвазе, што ён збудаваў вялізны гандлёвы цэнтр без адпаведнага дазволу.
26 чэрвеня ён быў вызвалены з‑пад варты пад заклад 10 мільярдаў рублёў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме