20:00 25.10.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Швэды рыхтуюць новы дэсант

25 Октября 2012, 16.51 | Радыё Свабода | 

Швэдзкае агенцтва Studio Total, якое стала вядомае ў Беларусі пасьля гэтак званага «плюшавага дэсанту», абвясьціла, што рыхтуе «наступнае скандальнае ўварваньне (гэтым разам ў краіну крыху больш на поўдзень).


У сваім прэс-рэлізе швэды абяцаюць больш падрабязна расказаць пра гэта прыкладна праз шэсьць месяцаў.

Тым часам сёньня аўстралійскі тэлеканал SBS паказаў 20-хвілінны сюжэт прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі і «плюшаваму дэсанту».

***

Аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам з плюшавымі мішкамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны каля паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Менску больш за 800 цацак з надпісамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

З самага пачатку вайскоўцы і памежнікі катэгарычна абвяргалі факт незаконнага перасячэньня мяжы.

Гісторыя з «плюшавым дэсантам» атрымала шырокі грамадзкі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатовасьці ня толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА. Была створаная камісія прэзыдэнта, якая занялася праверкай усіх злучэньняў і вайсковых часьцей Вайскова-паветраных сілаў і Войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.

31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і Войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна. Падставай для звальненьня стала «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньню нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.

Аб няпоўнай службовай адпаведнасьці папярэджаны міністар абароны Юры Жадобін і начальнік Генштабу Ўзброеных сілаў — першы намесьнік міністра абароны генэрал-маёр Пётр Ціханоўскі. Абвешчана вымова дзяржсакратару Савету бясьпекі Леаніду Мальцаву і старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву.

Па справе аб «плюшавай бамбардзіроўцы» былі затрыманыя і правялі больш за месяц у сьледчым ізалятары 20-гадовы студэнт Інстытуту журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце фатаграфіі скінутых швэдамі цацачных мядзьведзяў, і Сяргей Башарымаў, які займаецца здачай кватэраў на кароткі тэрмін, і ў якога швэды — ўдзельнікі акцыі плянавалі здымаць жыльлё.


Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме