13:15 20.08.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шведская амбасада закрылася
20 Августа 2012, 11.23 | Белапан
З сённяшняга дня інтарэсы Швецыі ў візавых пытаннях у Беларусі афіцыйна прадстаўляе пасольства Эстоніі.
Пасольства Эстоніі пачне ажыццяўляць выдачу шведскіх віз 21 жніўня . Магчымыя інтэрв'ю і кантроль дакументаў грамадзян Беларусі з 21 жніўня будзе праводзіць пасольства Швецыі ў Маскве. Там жа можна будзе пакінуць свае біяметрычныя звесткі для атрымання карткі. Заяўнікі таксама будуць мець магчымасць падаць папяровую заяўку непасрэдна ў пасольстве Швецыі ў Маскве, паведамляе сайт шведскага пасольства ў Беларусі.Беларуска-шведскі канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі паведамілі Швецыі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Шведскага дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.
У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.
8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіў аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавала прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.
Еўрасаюз асудзіў дзеянні афіцыйнага Мінска адносна Швецыі. 10 жніўня Камітэт па палітыцы і бяспецы Савета ЕС правёў пазачарговае пасяджэнне, па выніках якога было заяўлена: з улікам дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і Швецыяй у кастрычніку ЕС прыме рашэнне аб абмежавальных мерах у адносінах да беларускіх улад.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |