14:46 16.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Швецыя не бачыць прагрэсу ў Беларусі

Такой думкі прытрымваецца швецкі міністр па справах ЕЗ, а з новага года – прадстаўніца Швецыі ў Еўракамісіі Сесілія Мальмстрэм.
Як лічыць Сесілія Мальмстрэм, беларуская палітыка ЕЗ павінна вызначацца моцнай прыхільнасцю да захавання правоў чалавека ў гэтай краіне.
Як перадае «Радыё Свабода», у сваім блогу ў артыкуле «Апошняя дыктатура Еўропы» Сесілія Мальмстрэм дзеліцца сваімі ўражаннямі ад інтэрнэту-праекту няўрадавай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen «12 беларускіх экспертаў пра 12 патрабаванняў Еўразвяза».
Як піша Сесілія Мальмстрэм, пасля праслухоўвання галасоў вядомых беларусаў, яна адчула, што падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, «вельмі блізкія яе сэрцу».
«Тыя ж людзі, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды ў гэтай краіне, годныя павагі», — лічыць швецкі міністр у пытаннях ЕЗ і будучая прадстаўніца Швецыі ў Еўракамісіі. — ЕЗ мае дакладную лінію, якая датычыць свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека ў беларускім грамадстве, аднак, на жаль, еўрапейцы не бачаць жаданага прагрэсу ў гэтым накірунку, развіцця, якое б адбывалася без шкоды для правоў чалавека ў Беларусі».
«Урад Швецыі і ЕЗ будуць і ў далейшым адсочваць развіццё падзеяў у Беларусі», — піша ў сваім блогу Сесілія Мальмстрэм.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |