13:31 25.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шумчанка: Улада сама штурхае прадпрымальнікаў да пратэсту
Надзеі прадпрымальнікаў на нейкія станоўчыя зрухі не спраўдзіліся. Наадварот, зазначае лідар прадпрымальніцкай арганізацыі “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, толькі ў студзені ІП чакала некалькі непрыемных навінаў: меркаванае падвышэнне арэнднай платы, падатку, адмовы на чарговыя звароты бізнесоўцаў.
Да таго ж, як кажа Шумчанка, улада сама скасавала адзіную дыялогавую пляцоўку, дзе да меркаванняў ІП яшчэ неяк прыслухоўваліся. Працоўная група пры Міністэрстве эканомікі, куды ўваходзілі і прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху, у 2011 годзе не склікалася ніводнага разу.
- Патрабаванні вядомыя: вяртанне наёмных работнікаў, зніжэнне падаткаў, вяртанне ў дробнагандлёвы продаж піва і г.д. Чакаць нейкага дыялогу, калі няма пляцоўкі, вельмі цяжка. Відаць, у жыцці “Перспектывы” такое наканаванне: пакуль ва ўладзе будзе Лукашэнка, размаўлаяць з уладаю мовай сілы на плошчах і вуліцах. Хаця мы гэтага вельмі не жадаем.
Прадпрымальнікі ўсяляк будуць пазбягаць адкрытага канфлікту з уладамі, але калі іх жыццё і праца стануць зусім невыноснымі – выйдуць на акцыі пратэсту, мяркуе Анатоль Шумчанка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |