15:21 13.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Штрафы маладафронтаўцам
Зміцер Дашкевіч – 40, Мікола Дземідзенка – 35 базавых велічыняў – актывісты Маладога фронту пакараныя штрафамі за ўдзел ва учорашнім пікеце ў абарону групы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
Суд Ленінскага раёну прызнаў старшыню Маладога фронту Змітра Дашкевіча, а таксама актывіста руху Мікалая Дземідзенку вінаватымі ў парушэнні артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і пакараў маладзёнаў штрафамі у 40 і 35 базавых велічыняў.
Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч і Мікалай Дземіденка былі затрыманыя міліцыянтамі за удзел ва ўчорашнім пікеце ля будынку сталічнага следчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, мэтаю якога было патрабаванне вызвалення арыштаваных у мінулую суботу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |