11:30 20.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шэсьце і мітынг на 25 сакавіка дазволены
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне шэсьця і мітынгу на дзень Волі 25 сакавіка.
Пра гэта паведаміў сябра аргкамітэту Віктар Івашкевіч.
Збор удзельнікаў адбудзецца ў 13.30 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Адтуль яны накіруюцца па вуліцы Сурганава на плошчы Бангалор, дзе а 15 гадзіне заплянаваны мітынг.
"Адбылося пасяджэньне Менгарвыканкаму, у якім напачатку браў удзел я, а потым Уладзімер Колас і Аляксей Марачкін. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне і шэсьця, і мітынгу. Усё задаволена, як мы і прасілі. Сёньня ў 17 гадзін зьбіраецца пашыраны аргкамітэт з удзелам лідэраў палітычных і грамадзкіх арганізацый. Заўтра ў 12 гадзін у памяшканьні на Кульман,4 будзе прэс-канфэрэнцыя, дзе распавядзём пра тое, што будзе ўнутры гэтага мерапрыемства. Але галоўнае, што шэсьце і мітынг дазволены. Таксама ня будзе ніякіх перашкодаў у выкарыстаньні нацыянальнай сымболікі", - распавёў Віктар Івашкевіч.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |