15:31 01.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шансы націснуць былі б мінімальныя
Сёння ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах сябра Палітсавета Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Ваўчаніна здала ў акруговую камісію №34 г. Жодзіна ўвесь блок неабходных дакументаў, сабраўшы ў яго падтрымку 500 подпісаў. Як паведаміў ucpb.org Аляксандр Ваўчанін, з сабраных 500 подпісаў было здадзена 85, а ўсе астатнія сталі сведчаннем прыхільнасці выбаршчыкаў, і за час зюору подпісаў не было ніводнай адмовы.
Аляксандр Ваўчанін праводзіць мэтанакраваную працу па ўдасканаленні дабрабыту грамадзянаў на тэрыторыі названай акругі. У яго перадвыбарнай праграме – будаўніцтва школы, падземнага пераходу і гаражоў. Выбаршчыкі знаёмыя з яго дзейнасцю яшчэ ў бытнасць яго дэпутатам Гарадскога савета, падчас Парламенцкіх выбараў. І, як падкрэсліў Аляксандр Ваўчанін, адметна, што ўвесь час ён працуе з адной зладжанай камандай – ініцыятыўнай групай з 5 сябраў АГП.
“Я пераканаўся, - кажа Ваўчанін, - што ў ініцыятыўную групу трэба браць правераных людзей і лепш за ўсё, калі яны належаць да адной палітычнай партыі. У нас адна ідэя і агульная справа, гэта людзі адных поглядаў і перакананняў, з імі лёгка працаваць і я магу быць упэўненым, што яны ніколі мяне не “здадуць”. У вядомых выпадках, калі “адмыслова працавалі” з чальцамі ініцыятыўных груп некаторых сябраў АГП і тыя выходзілі са складу груп, гэта былі неправераныя людзі, на якіх націснулі і яны лёгка здаліся. І я ўпэўнены, што шансы ў чыноўнікаў, якія паспрабавалі б такім чынам націснуць на мяне, былі б мінімальныя, настолькі моцныя ў маёй камандзе сяброўскія адносіны і партыйная дысцыпліна ”.
Акрамя таго, шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, жодзінскія актывісты АГП вылучылі двух партыйцаў у склад участковай камісіі – Юрыя Сілкіна (вайскоўца ў адстаўцы, палітработніка) і Тамару Ждановіч (заслужаную настаўніцу Рэспублікі Беларусь). Непасрэдна ад партыі ў склад участковай камісіі будзе вылучана яшчэ адна заслужаная настаўніца Людміла Шчарбовіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме