19:15 19.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Севярынец выратаваў АлісуІ зладзіў ёй "краіну цудаў"
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, які на лета перабраўся ў вёску Унорыца Рэчыцкага раёну, дзе піша раман, напаткаў у лесе дзіўную жывёліну.
Сустрэча адбылася падчас візіту Севярынца ў бліжэйшы лес за грыбамі, паведамляе прэс-служба БХД.
Як распавёў “Мы” Павал Севярынец, на лясной паляне ён заўважыў нейкі рух: “Дзіўная істота скакала, нібыта гуляла ў шахматы”.
— Жывёлінка далася сябе злавіць і аказалася зайчыхай з хворымі вочкамі. На зайчыху прыйшло паглядзець паўвёскі. А на сямейнай нарадзе было вырашана пакінуць яе ва Унорыцы, каб падлячыць зрок. Тым больш, яна чакае зайчат – і падслепаватая хутка стала б ежай для драпежнікаў.
Палітык вырашыў назваць зайчыху Алісай, бо абставіны спаткання нагадалі яму сюжэт вядомага твору Льюіса Кэрала. А месца, дзе жыве зараз Аліса – кінастужку “Матрыца”.
— Ёй спадабалася жыць у старой тэлефоннай будцы, што стаіць на панадворку ў маёй бабулі.
Апекуноў Алісы кансультуе ветэрынар праз мабільны тэлефон. Спецыялісту адсылаюцца фота хворых вачэй зайчыхі.
Павал Севярынец упэўнены, што зайчыха хутка пойдзе на папраўку.
— Апетыт у яе добры. Харчуецца капустай, морквай, — карацей, усім тым, што расце на вясковым гародчыку.
Заўважым, што Аліса пасялілася ў людзей напярэдадні Міжнароднага дня абароны бяздомных жывёл, што адзначаецца 16 жніўня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |