14:31 10.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Салігорцы патрабуюць увядзення адказнасці за катаванні
Салігорскія грамадскія актывісты накіравалі ў Палату прадстаўнікоў звароты аб у вядзенні ў беларускае крымінальнае заканадаўства паняцця “катаванне” і адказнасці за гэтае злачынства. Таксама ад дэпутатаў патрабуюць пачаць распрацоўку Закону супраць катаванняў.
- Справа ў тым, што беларускае заканадаўства наогул не дае вызначэння панятку “катаванне”, як тое прадугледжваецца Канвенцыяй супраць катаванняў ААН, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь. Ніводны нарматыўна-прававы акт Рэспублікі Беларусь не ўтрымлівае гэтка вызначэння, - кажа сябра салігорскага прадстаўніцтва Беларускага Хельсінскага Камітэту па правах чалавека Аляксей Валабуеў, які з’яўляецца ініцыятарам дадзенага звароту. - Так, у Беларусі існуе адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і іншыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія апасродкавана караюць за дзеянні, якія можна трактаваць як катаванні ці жорсткае абыходжанне, але пакарання менавіта за катаванні ў нашай краіне наўпрост няма.
На думку праваабаронцы, нежаданне ўладаў крыміналізаваць катаванні прадыктавана палітычнымі чыннікамі:
- Безумоўна, з’яўленне ў беларускім крымінальным праве панятка “катаванне” і адпаведнага артыкула ў Крымінальным кодэксе, які б прадугледжваў адказнасць менавіта за катаванні, а тым больш з’яўленне Закона супраць катаванняў будзе азначаць публічанае прызнанне наяўнасці фактаў жорсткага ды бесчалавечнага абыходжання з боку прадстаўнікоў афіцыйнай улады ў нашай “выспе спакою і стабільнасці”, - кажа Аляксей Валабуеў.
У сваім звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў актывісты звяртаюць увагу на заўвагі Камітэта супраць катаванняў ААН па Беларусі, зробленыя пад час 47 сесіі мінулай восенню. У прыватнасці, Камітэтам рэкамендавана неадкладна ўвесці ў Крымінальны кодэкс нормы, якія даюць вызначэнне катаванню і кваліфікуюць яго ў якасці крымінальнага злачынства, у поўнай адпаведнасці з артыкуламі 1 і 4 Канвенцыі супраць катаванняў ААН.
http://spring96.org/be/news/52341
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |