19:30 15.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сабрана 270 тысяч подпісаў у падтрымку Канавалава і Кавалёва
Ужо каля 270 тысяч подпісаў сабрана пад двума зваротамі супраць смяротнага пакарання, кажа кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова.
Адна петыцыя падрыхтавана Любоўю Кавалёвай, маці прысуджанага да смерці Уладзіслава Кавалёва. Улад Кавалёў прызнаны судом вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме – быццам ведаў аб падрыхтоўцы выбухаў і не данёс. Другі зварот ініцыяваны ў інтэрнэце грамадскай суполкай супраць смяротнага пакарання, кажа Людміла Гразнова.
- Людзі падпісваюцца і гэтых подпісаў ужо на столькі шмат, што гэта ўражвае і гаворыць аб тым, што да гэтай справы пільная ўвага і з боку нашых беларускіх грамадязнаў, і з боку грамадзянаў з іншых краін. Шараговых хлопцаў хапаць проста так і потым весці да гільятыны – гэта абуральна і гэта шакуе многіх людзей.
Па словах Людмілы Гразновай, цікавасць да справы Канавалава і Кавалёва ў Еўропе вялікая. Пра гэта гаворыць і паседжанне Еўрапейскага парламента па пытаннях смяротнага пакарання, у тым ліку і ў Беларусі, якое пройдзе 16 лютага.
Па яе меркаванню, пытанне мараторыя на смяротная пакаранне з’яўляецца ключавым для “перазагрузкі” адносін Беларусі і дэмакратычных краінаў. “Гэта вельмі балючае пытанне і для нас, і для іх, заходніх партнёраў Беларусі. Таму трэба ўводзіць мараторый. А па справе Канавалава і Кавалёва неабходна новае расследаванне”, – лічыць кіраўнік “Праваабарончага альянсу”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |