15:03 24.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Русы пагадзіўся разам зь Лябедзькам паехаць у Астравец

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька заклікаў старшыню чарнобыльскай камісіі Палаты прадстаўнікоў Міхаіла Русага разам паехаць у Астравец.
Апазыцыйны палітык прапануе сумесна паразмаўляць з жыхарамі горада, дзе ўлады плянуюць будаваць атамную электрастанцыю.
Запрашэньне было зроблена ў Вільні, дзе сёньня заканчваецца міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, экалёгіі і мажлівасьцях грамадзянскіх структураў уплываць на рашэньні палітыкаў. Дыскусія паказала, што ў іншых краінах, прыкладам, Фінляндыі, дзе зьбіраюцца таксама будаваць АЭС, жыхарам выказаць свае адносіны да будаўніцтва значна прасьцей.
Там дастаткова патэлефанаваць у мэрыю і паведаміць, што праводзіцца пэўная акцыя. Гэта і падштурхнула спадара Лябедзьку да прапановы – паехаць у Астравец і паразмаўляць зь мясцовым насельніцтвам, наколькі ім даюць мажлівасьць выказаць сваю пазыцыю адносна будаўніцтва атамнай станцыі.
Анатоль Лябедзька кажа: Міхаіл Русы даў згоду ехаць разам у Астравец. Але апазыцыйны палітык адзначае, што прадстаўнікі ўладаў пагаджаюцца на падобныя акцыі, калі знаходзяцца за мяжой. Але па вяртаньні ў Беларусь звычайна забываюцца пра абяцаньні.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |