19:46 22.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рух "Маладая Беларусь" распачаў сацыяльную кампанію
Рух “Маладая Беларусь” сабраў 500 подпісаў грамадзян – жыхароў Куйбышаўскай 46-й выбарчай акругі пад зваротам з патрабаваннем усталяваць светлафор на пешаходным пераходзе на вуліцы Куйбышава.
“Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары вуліцы Куйбышава і Куйбышаўскай выбарчай акругі №46, просім усталяваць светлафор на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паміж магазінам “Десяточка” і тарцамі дамоў 81 і 77 па вуліцы Куйбышава.
Дадзены пешаходны пераход з’яўляецца пераходам павышанай небяспечнасці – кожны тыдзень на ім здараюцца дарожна-транспартныя здарэнні, часцей за ўсё з пацярпелымі пешаходамі”.
Нягледзячы на наяўнасць рэгулюемага светлафорам пешаходнага пераходу з другога боку магазіна “Десяточка”, многія жыхары раёну карыстаюцца нерэгулюемым пераходам, а аўтамабілісты, праехаўшы папярэдні рэгулюемы пераход, неўважліва сочаць за дарожнай сітуацыяй, у выніку чаго здараюцца ДТЗ” – напісана ў звароце.
Па словах лідэра ММГА “Рух “Маладая Беларусь” Зміцера Каспяровіча, які мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Куйбышаўскай 46-й акрузе, гэтая ініцыятыва ўзнікла невыпадкова.
“Некалькі месяцаў таму на гэтым пераходзе на маіх вачах быў збіты чалавек, да якога ледзь паспела даехаць “Хуткая дапамога”. Пераход гэты знаходзіцца каля майго дому, і я ведаю, што ДТЗ з удзелам пешаходаў здараюцца тут ледзь не кожны тыдзень. Ідэю сабраць подпісы пад такім зваротам падалі мне выбаршчыкі, якія ставілі подпісы ў падтрымку мяне ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Мы правялі сход жыхароў бліжэйшых дамоў, і сход даручыў мне заняцца зборам подпісаў і падаць гэты зварот у Менгарвыканкам і ДАІ. Бліжэйшымі днямі мы перададзім зварот мінскім чыноўнікам, і спадзяюся, яны адрэагуюць на гэта адпаведнымі крокамі.
Такім чынам мы таксама хочам паказаць грамадзянам, чым насамрэч мусіць займацца мясцовы дэпутат. Ніхто з тых людзей, якія ставілі подпісы ў маю падтрымку у якасці кандыдата ў дэпутаты і пад зваротам, ня ведае прозьвішча свайго дэпутата.
Мы імкнемся змяніць гэтую сітуацыю. Кожны дэпутат павінен займацца праблемамі жыхароў сваей акругі – будзь то светлафор ці неадрамантаваны ганак пад’езду. І жыхары павінны ведаць, што з кожнай такой праблемай яны могуць прыйсці да дэпутата, за якога галасавалі, і ён мусіць яе вырашаць!
Гэтая акцыя з’яўляецца нашым першым крокам у сацыяльнай кампаніі, якую мы плануем развіваць у розных выбарчых акругах, у першую чаргу ў тых, дзе балатуюцца нашыя актывісты” – сказаў Зміцер Каспяровіч.
Прэсавая служба Руху “Маладая Беларусь”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
7 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |