22:00 16.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рух "Маладая Беларусь" правёў акцыю салідарнасці ў дзень суда над Аўтуховічам і Асіпенкам
16 сакавіка ММГА Рух “Маладая Беларусь” нагадала беларусам пра беларускіх палітзняволеных Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенку, судзілішча над якімі працягваецца сення ў Вярхоўным судзе.
Актывісты “Маладой Беларусі” распаўсюдзілі ў людных местах Менску (Камароўскі рынак, плошча Я.Коласа) калі 500 улетак з інфармацыяй пра надуманую крымінальную справу ў адносінах да Аўтуховіча і Асіпенкі і заклікалі менчукоў прыняць удзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы а 18-й гадзіне.
Дзесяткі ўлетак з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі былі таксама расклееныя на прыпынках грамадскага транспарту на цэнтральным праспекце Менску, і па вуліцах Кульман, Я.Коласа, Куйбышава.
Ва ўлетках распавядаецца, што Аўтуховіч і Асіпенка знаходзяцца за кратамі 14-ы месяц без аніякіх падставаў і доказаў.
Напрыканцы акцыі каля Камароўскага рынку, актывістаў спрабавалі затрымаць два супрацоўніка аховы рынку, але іх спроба не ўдалася.
Старшыня ММГА “Рух Маладая Беларусь” Зміцер Каспяровіч лічыць, што справа Аўтуховіча і Асіпенкі надуманая ад пачатку да канца:
“Сёння я быў ужо на другім судовым паседжанні, і бачу, што справа сфабрыкаваная яшчэ горш, чым вядомая справа “Партнерства”. Знайшлі шэраг так званых “сведкаў”, якіх, відавочна, прымусілі даць такія паказанні. Знайшлі нават так званых “падзельнікаў”, якія таксама пад прымусам расказваюць байкі, робячы Мікалая Аўтуховіча ледзь не лідэрам злачыннай групоўкі.
Зразумела, чаму так цяжка ўсім жадаючым прайсці на суд над Аўтуховічам і Асіпенкам – бо ўсім прысутным зразумелая абсурднасць гэтай справы і цынізм так званага “Вярхоўнага суда”, які гэтую справу разглядае.
Якім бы прысудам гэтая справа не скончылася, я ўпэўнены, што ў хуткім часе мы ўбачым Аўтуховіча і Асіпенку на свабодзе і яны будуць цалкам рэабілітаваныя” – заявіў Каспяровіч.
Прэс-служба Руху "Маладая Беларусь"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме