21:16 13.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Рух “Маладая Беларусь” павіншаваў амбасадараў з Днём Сьвятога ВалянцінаА ў Жодзіне ў справу ўмяшаўся КДБ

12-13 лютага прадстаўнікі Руху “Маладая Беларусь” наведалі большасьць амбасадаў краінаў Эўразьвязу, а таксама Амбасаду ЗША ў Менску.

Актывісты "Маладой Беларусі" прэзэнтавалі амбасадарам апошнюю кнігу Паўла Севярынца “Люблю Беларусь!”, якую беларуская моладзь лічыць самым сучасным падручнікам па гісторыі Беларусі. Як адзначыў у сваім камэнтары Артур Фінькевіч, “гэты падарунак паказвае ўсім чытачам не толькі шчырую, прыгожую і актуальную гісторыю Беларусі, але й дае мажлівасьць на сто адстоткаў адчуць і прачуць багатую і мілагучную беларускую мову. Спадар амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан ведае беларускую мову не горш за самых шчырых беларусаў, і мы спадзяемся, што кніга Паўла Севярынца стане цікавым і захапляючым  стымулам для вывучэньня нашае мовы для астатніх дыпляматаў!”.

Таксама актывісты “Маладой Беларусі” распавялі пра бліжэйшыя пляны руху і нагадалі прадстаўнікам эўрапейскіх краінаў пра праблему палітзьняволеных, якая стала актуальнай апошнім часам, і заклікалі падтрымаць незаконна і прымусова адпраўленых у войска Франака Вячорку, Зьміцера Хьведарука і Івана Шылу, і незаконна арыштаваных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку.

А ў гэты час ў Жодзіна, дзе ўвечары 13 лютага была заплянаваная сьвяточная вечарына “Маладой Беларусі”, прыехалі супрацоўнікі Менскага Ўпраўленьня КДБ. Кіраўніца клюбу “Фенікс”, дзе была замоўлена вечарына (замова была за паўтары месяцы), была выкліканая да мэра Жодзіна Грышчанка В.І. Мэр Жодзіна ў катэгарычнай форме заявіў, што кіраўніцтва клюбу на любых падставах павінна адмяніць заплянаванае мерапрыемства, інакш у іх узьнікнуць праблемы з боку падатковых ворганаў і ДФД. Кіраўніца клюбу паведаміла арганізатарам, што мерапрыемства мусіць быць адменена “па тэхнічных прычынах”.

Нягледзячы на адмену мерапрыемства, каля будынку клюбу дагэтуль (18.30) знаходзіцца некалькі машынаў зь міліцыянтамі, а таксама машына з супрацоўнікамі КДБ. Па словах Артура Фінькевіча, такі варыянт ён прадбачыў, але спадзяваўся, што вечарына наўрад так зацікавіць сілавыя структуры. Такі вынік чарговы раз сьведчыць пра тое, што так званая “лібэралізацыя” нават не пачыналася.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме