23:15 12.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рух “Маладая Беларусь" падаў скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства Юстыцыі, якое адмовіла Руху ў рэгістрацыі
12 лютага 2010 года кіраўнікі аргкамітэту па рэгістрацыі “Маладой Беларусі” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Беларусі на дзеянні Міністэрства Юстыцыі.
На погляд заснавальнікаў “Маладой Беларусі”, абедзве падставы, на якіх Мінюст адмовіў у рэгістрацыі, з’яўляюцца абсалютна надуманымі.
Так, першай прычынай адмовы стаўся той факт, што нібыта РГА “Прыватная уласнасць”, якое гарантавала “Маладой Беларусі” прадастаўленне юрыдычнага адрасу пасля рэгістрацыі, не мае права прадаставіць памяшканне на ўмовах субарэнды, бо быццам-бы не арэндуе гэтае памяшканне. На самой справе, па словах лідэра Руху Змітра Каспяровіча, РГА “Прыватная уласнасць” арэндуе згаданае памяшканне з моманту сваей рэгістрацыі ў 2001 годзе, і адпаведна, мела права гарантаваць юрыдычны адрас “Маладой Беларусі”.
Другая прычына выглядае наогул смешнай. На погляд Мінюста, заява с просьбай зарэгістраваць Рух “МБ” тычылася адной юрыдычнай асобы, а спісы заснавальнікаў іншай. Праблему Мінюст знайшоў у слове “рэспубліканская” – у заяве аб рэгістрацыі ёсць словы “маладзежнае грамадскае аб’яднанне”, а ў спісах заснавальнікаў “рэспубліканскае маладзежнае грамадскае аб’яднанне”. З гэтага Мінюст зрабіў выснову, што ім прадаставілі спісы заснавальнікаў іншай юрыдычнай асобы.
Сыходзячы з таго, што абедзве прычыны адмовы заяўнікі лічаць надуманымі, яны просяць Вярхоўны Суд прызнаць рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі МГА “Рух МБ” неправамерным і безпадстаўным, парушаючым правы грамадзян, і абавязаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю МГА “Рух МБ”.
Прэс-служба Руху "Маладая Беларусь"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |