20:02 16.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рух “Маладая Беларусь” нагадаў беларусам пра палітвязняў
Рух “Маладая Беларусь” 16 лютага ў Дзень Салідарнасці нагадаў беларусам пра палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Ўладзіміра Асіпенку і Арцема Дубскага, якія знаходзяцца за кратамі па надуманых абвінавачваннях.
Актывісты Руху вывесілі 10-метровую расцяжку “Свабоду Аўтуховічу, Асіпенку, Дубскаму!” на мосце над праспектам Пушкіна, якую за некалькі гадзін убачылі тысячы беларусаў.
Пасля гэтага актывісты “Маладой Беларусі” правялі распаўсюд ўлётак з інфармацыяй пра надуманыя справы Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцема Дубскага. Распаўсюд інфармацыі адбыўся ў людных месцах – ст.м. “Трактарны завод” і каля ўнівермагу “Беларусь”. Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.
Ва ўлетках “Маладая Беларусь” таксама заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучацца да акцый салідарнасці і прыняць удзел у сеняшнім мерапрыемстве на Кастрычніцкай плошчы а 18-й гадзіне.
Як паведаміў кіраўнік гарадзской арганізацыі Руху Валеры Саковіч, акцыі салідарнасці з палітзняволенымі есць адным з прыярытэтаў “Маладой Беларусі”.
“Салідарнасць дапаможа беларусам перамагчы страх. А калі мы пераможам страх – мы пераможам і дыктатуру. Пакуль у турме будзе заставацца хоць адзін наш паплечнік – мы штодзень будзем патрабаваць ягонай свабоды! Беларусы, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мусяць ведаць ўсю праўду пра злачынствы беларускага рэжыму” – сказаў Валеры Саковіч.
Прэс-служба ММГА Рух "Маладая Беларусь"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |