15:30 25.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рэзалюцыя па Беларусі яшчэ не гатова
Чакалася, што на на гэтым тыдні Еўрапарламент разгледзіць праект новай рэзалюцыі па Беларусі.
Тымчасам, як паведаміла Агнешка Курант, асістэнтка старшыні дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Яцэка Пратасевіча, праект новай рэзалюцыі Еўрапарламента па справах Беларусі будзе разгледжаны ў лепшым выпадку ў сярэдзіне снежня на сесіі ў Страсбургу.
- Мы не ведаем чаму так здарылася, мы здзіўлены гэтым фактам. Гэтае пытанне будзе выясняцца з кіраўніком групы спадаром Долам. Нам паведамілі, што рэзалюцыя была падрыхтавана, але з яе зместам не пагадзіліся сацыялісты.
У падрыхтоўцы праекта разам з дэлегацыяй Еўрапарламента па справах Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай апазыцыі. У праекце новай рэзалюцыі блізу 15 пунктаў, сярод якіх, між іншым, патрабаванне рэгістрацыі БХД.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме