18:45 02.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рэпка рыхтуецца да новага суда
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка меў намер правесці ў межах кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” пікет на пляцоўцы каля кірмашу “ІстПал” у Мазыры, які планаваўся на 15 траўня. Такім чынам актывіст хацеў абазначыць праблему інфармавання грамадзян аб адсутнасці ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў.
26 чэрвеня суд Мазырскага раёна, судзя Н. Асадчая, не задаволіла скаргу сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіміра Рэпкі на адмову Мазырскім райвыканкамам у правядзенні масавага мерапрыемства – пікетавання.
Аднак Мазырскі райвыканкам у лісце за подпісам наменіка старшыні Фелікса Галюка паведаміў пра адмову ў правядзенні пікетавання на пляцоўцы ў шматлюдным месцы. Адмову чыноўнік матываваў тым, што заяўленае месца адносіцца да месцаў грамадскага карыстання, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.
Атрымліваецца, што наяўнасць на гэтым месцы валютчыкаў і несанкцыянаваны гандаль рознымі таварамі, агароднінай і дарамі лесу – верагодна, радыяцыйна-забруджанай прадукцыяй - кіраўнікоў Мазыра хвалюе значна менш. Большую небяспеку яны бачаць у забяспячэнні канстытуцыйных правоў і свабоды выказвання меркавання ў грамадскіх месцах. Таму гарадскія ўлады прапанавалі сп. Рэпку стары сцэнар – напісаць заяву на пікетаванне на глухім стадыёне “Спартак”.
“Накіроўваючы мяне на стадыён “Спартак” (а ён месціцца ў прыватным сектары, агароджаны вялікім плотам, трыбунай і равамі) для правядзення там пікету з запрашэннем туды грамадзянаў (як вынікае з выступу прадстаўніка райвыканкама Н. Рэберт у судзе), мяне наўмасна правакуюць на парушэнне закона, паколькі гэта ўжо будзе мітынг - іншы тып масавага мерапрыемства”, – лічыць Уладзімір Рэпка.
Раённы суд не даў належнай ацэнкі гэтаму правакацыйнаму палажэнню ў рашэнні №1202 Мазырскага райвыканкама. Суд таксама не звярнуў увагі на адсутнасць і рашэнне райвыканкама аб месцах, забароненых для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Суд не даў тлумачэнняў наконт таго, ці можа ліст-адказ за подпісам намесніка старшыні райвыканкама быць рашэннем калегіяльнага органа – райвыканкама.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні Уладзімір Рэпка цяпер спадзяецца атрымаць у касацыйнай інстанцыі.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |