14:00 21.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рэгіянальныя структуры АГП пачалі актыўную працу ў межах выбарчай кампаніі

Як сказаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю Радыё Свабода наконт выбарчай кампаніі, “У нас асноўны цяжар гэтай працы прыпадае на рэгіёны. Мы толькі яе каардынуем ды кантралюем выкананне самога календара выбараў. За вылучэнне кандыдатаў у тэрытарыяльныя камісіі будуць адказваць нашы рэгіянальныя структуры: абласныя і гарадскія”.
І сёння менавіта ў рамках перадвыбарчай працы рэгіянальных структур АГП адбылася першая рабочая паездка старшыні Мінскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Малярчука ў г.Жодзіна. На яго сустрэчы з мясцовымі партыйцамі ў прыватнасці абмяркоўвалася пытанне мэтазгоднасці ўдзелу ў выбарах. У выніку чатыры жодзінскія чальцы АГП прынялі цвёрдае рашэнне балатавацца.
Обсудить новость на Форуме