16:15 17.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рашэнне Брусэля – кампраміс паміж інтарэсамі і каштоўнасцямі
Еўрасаюз працягнуў частковае прыпыненне санкцый у дачыенні да беларускіх чыноўнікаў і падоўжыў дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. Гэта рашэнне старшыня Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў “пэўным кампрамісам паміж інтарэсамі і каштоўнасцямі”.
На думку А.Лябедзькі, рашэнне паказвае, што” з аднаго боку, няма змен у лібералізацыі, і, з другога боку, не зачыняюцца дзверы перад беларускімі ўладамі. Наколькі эфектыўнае гэта рашэнне, залежыць ад таго, якім будзе “хатняе заданне” для афіцыйнага Мінску. А без “хатняга задання” спадзявацца на тое, што ўлада будзе нешта мяняць, не даводзіцца.“
Паводле Анатоля Лябедзькі, асноўным пунктам “хатняга задання” Мінску павінны стаць свабодныя выбары як адзіны шлях да зняцця санкцый. Без гэтага сітуацыя так і застанецца ў падвешаным стане.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме