16:45 10.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Расейскія войскі вывелі зь Беларусі
10 кастрычніка завяршаецца ад’езд у месцы пастаяннай дысьлякацыі расейскіх удзельнікаў апэратыўна-стратэгічных вучэньняў "Захад-2009".
Як паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык, апошнія чатыры чыгуначныя эшалёны з асабовым складам і тэхнікай часткаў тэхнічнага забесьпячэньня на працягу дня адправяцца ў Расею. Паводле яго слоў, перадысьлякацыя органаў ваеннага кіраваньня, злучэньняў і часткаў расейскага складніка рэгіянальнай групоўкі войск ажыцьцяўляецца ў плянавым парадку ў адпаведнасьці зь раней зацьверджанымі тэрмінамі.
Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі сумесныя беларуска-расейскія манэўры “Захад-2009” пачаліся 18 верасьня і завяршыліся 29 верасьня. Першы расійскі воінскі эшалён прыбыў у рэспубліку 9 верасьня. Усяго на беларускую тэрыторыю было перадыслакавана прыкладна 6 тысяч ваеннаслужачых расійскай арміі і дзесяткі адзінак рознай тэхнікі. На заканчэньне манэўраў у Беларусь прыяжджаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.
Пакідаць Беларусь расейскія войскі пачалі ўжо ў апошні дзень вучэньняў — 29 верасьня адправілася першая аўтамабільная калёна, на наступны дзень — першы воінскі эшалён. Авіяцыя Узброеных сіл Расеі, якая была задзейнічана ў вучэньнях, 1 кастрычніка пераляцела на аэрадромы пастаяннага базаваньня на тэрыторыі РФ.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |