13:32 18.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Расейскія праваабаронцы: У Беларусі груба парушаюцца правы чалавека
Маскоўскае Бюро па правах чалавека зрабіла адмысловую заяву ў сувязі са становішчам у Беларусі.
Расейскія праваабаронцы адзначаюць, што «ўсе апошнія гады Беларусь нязменна ўваходзіць у лік краінаў свету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб'ектам крытыкі міжнародных арганізацый з'яўляюцца парушэнні правоў чалавека ў эканамічнай сферы і, у першую чаргу, у грамадска-палітычнай сферы».
«У Беларусі паслядоўна душылася іншадумства, арыштоўваліся праваабаронцы, бясследна знікалі апазіцыйныя журналісты. Барацьба з апазіцыяй дасягнула піку ў снежні 2010 г., пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў », - адзначаецца ў заяве.
Прадстаўнікі Маскоўскага Бюро па правах чалавека пракаментавалі таксама ўступленне ў сілу закона «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».
«Відавочна, што беларускія ўлады адкрыта абмяжоўваюць свабоду атрымання інфармацыі. Хоць і паказваецца, што закон не распаўсюджваецца на грамадзянаў краіны, яго патрабаванні тычацца ўладальнікаў інтэрнэт-кафэ і інтэрнэт-клубаў: яны будуць абавязаны паведамляць аб наведванні ў іхных установах сайтаў, якія змяшчаюць экстрэмісцкія і парнаграфічныя матэрыялы. Такім чынам, мяркуецца, што ўладальнікі такіх кафэ і клубаў будуць ўрывацца ў прыватнае жыццё грамадзян, адсочваючы наведвальныя імі сайты », - заўважаюць праваабаронцы.
Як лічыць дырэктар Маскоўскага бюро па правах чалавека Аляксандр Брод, «Расеі неабходна паслядоўна ісці па шляху дэмакратызацыі сваёй краіны і адначасова пазбаўляцца ад двайных стандартаў у адносінах да брацкай краіны, гістарычна звязанай з Расеяй цеснай сувяззю. І гэты шлях быў бы жыватворным і для нас, і для Беларусі».
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |