15:31 29.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Расійскія эколагі звярнуліся ў Генпракуратуру РФ з нагоды беларускай АЭС

29 студзеня група “Экаабарона” звярнулася ў Генпракуратуру Расійскай Федэрацыі. Эколагі патрабуюць праверыць адпаведнасць тамтэйшаму заканадаўству Міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы.

Пра падрыхтоўку гэткага дакументу, які прадугледжвае вываз у Расію на перапрацоўку адпрацаванага ядзернага паліва з Астравецкай АЭС, яшчэ тыдзень таму заявіў намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Як паведаміў Еўрарадыё эксперт “Экаабароны” прафесар Андрэй Ажароўскі, падпісанне анансаванага пагаднення будзе пярэчыць не толькі расійскаму, але і міжнароднаму заканадаўству.

Андрэй Ажароўскі: “Беларусь будзе вырабляць гэтыя адкіды. Таму аніякай прычыны, каб адпраўляць іх у іншыя краіны, няма. Гэта папросту несумленная здзелка. Мы разумеем, што яна выгадная “Росатаму”, расійскай карпарацыі па атамнай энэргіі. Але яна нявыгадная народу Расіі. Больш за тое, мы глыбока перакананыя, што гэта нявыгадна і для Беларусі. Зірніце, якія аб’ёмы транспартавання будуць з аднаго канца краіны ў іншы! Эшэлон з асабліва небяспечным грузам будзе курсаваць некалькі разоў на год, ствараючы магчымасці для радыяцыйнай аварыі, у прынцыпе, на кожнай станцыі”.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме