16:00 15.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Расійскія СМІ: У санкцыі Варшавы супраць Мінску ніхто не верыць

"КоммерсантЪ" падае, што “польскі міністр выставіў Мінску ультыматум: нармалізацыя стасункаў з ЕС узамен на спыненне ўціску Саюзу палякаў”. Выданне спасылаецца на польскага прэм’ера Дональда Туска, які паабяцаў, што падобная палітыка ў дачыненні да польскай і іншых мяншыняў у Беларусі прывядзе да замарожвання стасункаў з Еўрасаюзам.
Паводле "Коммерсанта", "гэтым разам крытыка Варшавы на адрас Лукашэнкі не выклікала сярод беларускай апазіцыі асаблівага энтузіязму. Найбольшае здзіўленне звязанае з тым, што ультыматум Варшавы канцэнтруе ўвагу на рэпрэсіях супраць СПБ, а праблемы адсутнасці дэмакратычных зменаў у Беларусі ўвогуле не закранутыя”, — піша расійская газета.
Пра ліст міністра замежных справаў Польшчы да Аляксандра Лукашэнкі інфармуе таксама “Независимая газета”, якая звяртае ўвагу: “Прымаючы Мартынава ў Варшаве і падпісваючы дамову пра малы памежны рух, Польшча сама нівелюе свае пагрозы”.
Нагадаю, у польскім лісце да Лукашэнкі пералічаныя 10 пунктаў, на якія будзе ціснуць Варшава. Гаворка вядзецца пра падтрымку чарговага траншу пазыкі МВФ для Беларусі, скасаванне візавых санкцыяў, працу часткі праграмаў Усходняга Партнёрства і нават магчымасць сяброўства нашай краіны у Радзе Балтыйскага мора. Усяго гэтага не будзе, калі беларуская дзяржава працягне прэсаваць СПБ, адзначае gazeta.pl.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |