15:30 03.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук выканаў “загад” партыі жаніцца і прадставіў сваю абранніцу
Дзяўчыну завуць Алеся і яна таксама эканаміст. Яраслаў Раманчук, якога Аб’яднаная грамадзянская партыя выбрала сваім кандыдатам у прэзідэнты, вырашыў жаніцца. Нагадаем, стаць жанатым яму параілі сябры партыі: маўляў, сямейны чалавек больш прывабны для выбаршчыкаў.
Як даведалася Еўрарадыё, Яраславу Раманчуку не давядзецца шукаць спадарожніцу адмыслова “пад выбары”: нявеста ў яго ўжо ёсць. І пасля пэўных ваганняў ён вырашыў прадставіць сваю абранніцу, якую завуць Алеся.
Яраслаў Раманчук: “Гэта чалавек, які займаецца эканамічным аналізам, бухгалтэрыяй, магістрантка. Чалавек, які вельмі любіць працу, любіць свабоду. І кахае мяне! Мы з’яўляемся паплечнікамі — і гэта вельмі прыемна. Гэта падстава для добрага і гарманічнага партнёрства ў жыцці”.
Высветлілася, што ажаніцца Яраслаў з Алесяй планавалі пэўны час таму, але зашкодзілі сумныя абставіны — у студзені памёр бацька Раманчука, і вяселле вырашылі адкласці. Гэтая сумная падзея, кажа Яраслаў, не дазваляе вырашыць пытанне з шлюбам ужо сёння.
Але ў тым, што Алеся будзе паўсюль суправаджаць яго падчас выбарчай кампаніі, Раманчук не ўпэўнены.
Яраслаў Раманчук: “Яна ж працуе! Калі будзе ў гэтым велізарная патрэба, то гэта адно, але тут жа трэба, каб яе з працы яшчэ адпусцілі. Гэта ж не праца — быць побач з палітыкам. Таму, трэба, каб яна працавала і станавілася на ногі — гэта для яе асноўнае”.
Паводле словаў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, абранніца Яраслава не з’яўляецца сябрам партыі. Але ён выказаў упэўненасць, што гэтая “хіба” з часам выправіцца сама па сабе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |