14:01 20.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук - у лідэрах рэйтынгу беларускіх палітыкаў паводле Google
Усе мы звяртаемся да пошукавіка амаль штодня. І самы папулярны сярод іх — Google. Без гэтага прадукту аднайменнай амерыканскай кампаніі немагчыма ўявіць сёння інтэрнэт.
Вось мы і вырашылі скарыстацца пошукавікам, каб вызначыць самага папулярнага беларускага палітыка. Прадметам пошуку сталі прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў, іх расійская і беларуская версіі. Колькасць атрыманых спасылак і стала асноўным фактарам для вызначэння папулярнасці таго альбо іншага палітыка.
Цікава, што па-беларуску прозвішча Лукашэнка згадваецца амаль у тры разы радзей, чым па-расійску — 2,3 млн. разоў супраць 6,6 млн. А вось у Някляева сітуацыя цалкам адваротная — па-беларуску прозвішча лідара кампаніі «Гавары праўду!» згадваецца ў восем разоў часцей, чым па-расійску. Увогуле колькасць беларускамоўных спасылак перавышае колькасць расійскамоўных толькі ў трох асобаў — Някляева, Рымашэўскага і Кастусёва. У рэшты расійскія згадкі сустракаюцца альбо столькі ж разоў, колькі і беларускія, альбо значна радзей.
Рэйтынг беларускіх палітыкаў паводле пошукавіка Google
1. Лукашэнка - 62%
2. Мілінкевіч - 12%
3. Раманчук - 7%
4. Саннікаў - 5%
5. Някляеў - 5%
6. Рымашэўскі - 2%
7. Кастусёў - 2%
8. Міхалевіч - 2%
9. Гайдукевіч - 2%
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме